Гала Альшэўская: Я аднолькава люблю Беларусь і Польшчу
2020-07-12 16:15
Яшчэ напрыканцы 90-ых пераехала ў Польшчу беларуска Гала Альшэўская. Вось ужо 20 год, як яна жыве ў краіне-суседцы.
Як так атрымалася, і як выглядае жыццё з польскага боку, распавяла сама суразмоўца:
– Я пераехала ў Польшчу ў 1999 годзе. Але афіцыйна пераехала, напэўна, крыху пазней. Прыкладна ў 2004 годзе, калі ўжо скончыла навучанне. Таму што ў 1999 годзе я паступіла ў Акадэмію Падляшскую ў Седліцэ. Сёння гэта называецца Універсітэт прыродазнаўства, калі я не памыляюся, таму што яго не так даўно перайменавалі. А потым я проста пераехала ў Варшаву.
Гала Альшэўская звярнула ўвагу на тое, што на дадзены момант для яе складана сказаць, якая краіна з’яўляецца Радзімай. Яна аднолькава любіць і Беларусь, і Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя