Гамельчукі «TORF» выпусцілі кліп пра сучасную атмасферу ў краіне
2020-07-17 14:49
Музыкі з былога ТТ34 стварылі новы гурт і знялі стылёвы чорна-белы кліп на песню з такой беларускай назвай — «Людзі на балоце».
Амаль год таму ў вк-пабліку аднаго са старэйшых гомельскіх цяжкіх гуртоў ТТ34 з’явілася абʼява ад імя вакаліста пра закрыццё праекту. Аніякіх навінаў і каментароў ад іншых удзельнікаў калектыву не было.
Сёння новы гурт TORF, створаны ключавымі музыкамі легендарнага гурта, прадставіў сваё дэбютная відэа, якое знята без мантажных склейкаў.