Гарадзенская “Цудоўня” вяртае жыццё гістарычным артэфактам
2020-06-28 19:44
Гарадзенская крама “Цудоўня” выпусціла ў свет цікавы гістарычны артэфакт – паштоўку з выявай чалавека ў строі дэзінфектара пачатку ХХ стагоддзя.
Пра артэфакт і чым ён можа быць цікавы сучасным гарадзенцам распавядае Андрэй Несцяровіч, уладальнік “Цудоўні”:
– Пару месяцаў таму Андрэй Чарнякевіч скінуў вокладку брашуркі выпуска 1926 года з гарадзенскай друкарні Лапіных па дэзінфекцыі памяшканняў. І тады падумалі, што прыкольна, можна яе абыграць у форме паштовак, таму больш яе ніяк не абыграеш. Крыху мы яе мадыфікавалі, крыху абыгралі. Атрымаліся прыкольныя густоўныя паштоўкі. Можа быць гэта як адсылка ў гісторыю амаль стогадовай даўніны. Атрымаўся давольна прыкольны гістарычны артэфакт. Мы далі гэтаму артэфакту новае жыццё, але ўжо ў фармаце паштовак з невялікімі мадыфікацыямі.
Гарадзенская “Цудоўня”, нягледзячы на недакаранцін, прымае наведнікаў і тут можна набыць шмат цікавых рэчаў на розныя тэмы, а таксама часопісы “Наша Гісторыя” і кнігі беларускіх аўтараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча