- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калi пачую знакамiтае пастэрнакаўскае "Свеча горела на столе, свеча горела..." (а яшчэ - калi парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамiн. У iм за вокнамi таксама з прысьвiстам круцiць завiруха, i гарыць на стале сьвечка, i на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца: ня падаюць на падлогу жаночыя чаравiчкi, ня капаюць на скiнутую сукенку гарачыя кроплi воску, агонь спакусы не ўздымае, як анёл, сваiх крыжападобных крылаў, i двое каханкаў не зьнiкаюць у сьнегавой iмгле экзыстэнцыйнага часу. (фрагмент)