- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення статыстыкі ў Гарадоцкім раёне ў 2022 годзе на 1 студзеня пражывала 21 117 жыхароў. Адпаведна ў Гарадку была 12 717 жыхароў, у г.п. Езярышча 1 088 жыхароў. Пры гэтым яшчэ на 1 студзеня 2015 году ў раёне жыла 23 654 чалавека, з якіх у Гарадку — 11932, г.п. Езярышча — 1 302. Простая арыфметыка сведчыць, што за шэсць гадоў насельніцтва скарацілася крыху больш за 2500 чалавек. Сярод васьмі сельскіх раёнаў Віцебшчыны, дзе ў 2015 годзе было больш 20 тысяч жыхароў, гэта самае малае скарачэнне насельніцтва.