- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў». Гэткім чынам, будучы часткай цэлага беларускага народу, Беларуская Рэдакцыя Радыя «Вызваленьне» й гаворыць да свайго народу аб усім, што яго цікавіць і хвалюе: аб ягонай слаўнай мінуўшчыне, аб ягоным бяспраўным: палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцьці ў межах СССР — гэтага хвальшывага створу, накіненага паняволеным народам маскоўска-бальшаівіцкімі валадарамі.