- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палесьсе. Першая сустрэча з Паляшукамі. Матэрыял, які прапануем увазе чытачоў, даслаў нам В.Рубінчык (г.Мінск). Змешчаны ён быў у віленскім часопісе “Шлях Моладзі” №1, 1932 (с.7-9), аўтар - Фр.Цяцерскі. Мы вырашылі дзеля «каларыту эпохі» захаваць тагачасныя правапіс і лексіку. Адзначым, што слова «жыд» у 1920-30-я гады ўжывалася ў літаратурнай беларускай мове як у Заходняй Беларусі, так і ў БССР, у тым ліку яўрэйскімі пісьменнікамі (напрыклад, Змітраком Бядуляй)... Па ад’езьдзе з ст.Ляхавіч пачало нам сьвітаць. Пасажыраў у вагонах было мала, толькі часам на якой станцыі ўсядзе жыд лясны - купец, што едзе ў палескія лясы, або паліціянт з арыштаваным паляшуком, якога вязе ў Лунінскую турму адбываць кару за “кра-дзеж” лесу.