- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За два мессяцы ў слонімсмскім медвыцвярэзніку пабывалі 183 чалавекі. Некалі медыцынскія выцвярэзнікі дзейнічалі амаль ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі. Цяпер на Гродзеншчыне засталіся толькі тры, адзін з іх у Слоніме. Наш карэспандэнт сустрэўся з начальнікам Слонімскага медвыцвярэзніка маёрам міліцыі Аляксеем Юхнікам і зрабіў з ім інтэрв’ю.— Аляксей Генадзьевіч, на Вашу асабістую думку, ці патрэбны сёння медыцынскія выцвярэзнікі? — Сёння ў Гродзенскай вобласці дзейнічаць медвыцвярэзнікі ў Гродне, Лідзе і Слоніме. На маю думку, медвыцвярэзнікі ў вялікіх гарадах павінны быць. Таму што існуе сур’ёзная праблема з п’янствам. І мы часта бачым на вуліцах, у парках і скверах, ля пад’ездаў дамоў людзей, якія ляжаць п’яныя. Што з імі рабіць, куды іх дастаўляць? Калі не было ў Слоніме медвыцвярэзніка, п’яных дастаўлялі ў бальніцу.