be
pdf

Газета Слонімская 3 (658) 2010

Ад свінога грыпу ў Слоніме бясплатна прышчэпяць 3300 чалавек. Напярэдадні праваслаўных Каляд у Слонім завезлі 6600 дозаў расійскай вакцыны ад пандэмічнага грыпу А/Н1N1. Каго ў нас будуць прышчапля­ць ад свінога грыпу за кошт дзяржавы, карэспандэнт “ГС” пацікавіўся ў загадчыка эпідэ­міялагічнага аддзела Слонімс­кага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алены Дабрыян. —За кошт бюджэту па лініі Міністэрства аховы здароўя ў на­шым горадзе вакцынацыю ад віруса пандэмічнага грыпу пройдуць 3300 чалавек. Для гэ­тых мэтаў у Слонім дастаўлена 6600 дозаў вакцыны, паколькі ад такога грыпу робіцца двухразо­вая вакцынацыя, — патлумачы­ла Алена Ігараўна. — Скажыце, а хто ўваход­зіць у спіс абавязковай вак­цынацыі ад свінога грыпу за дзяржаўны кошт? — Найперш хачу зазначыць, што гэтая вакцынацыя — спра­ва цалкам дабравольная. Калі чалавек не захоча прышчапляц­ца, ніхто яго не можа прымусіць гэта зрабіць. Ні за кошт дзяржа­вы, ні за яго ўласны кошт. Бо магчымасць атрымаць платную прышчэпку таксама прапрацоў­ваецца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2010-01-13
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Выдавец: УП Газета Слонімская
  • Copyright: © 2010 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org