- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гараджане дагледзяць вясковыя могілкі. Днямі старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч падпісаў распараджэнне аб замацаванні арганізацый раёна за вясковымі могілкамі. У распараджэнні паведамляецца, што ў мэтах добраўпарадкавання, агароджання і навядзення парадку на тэрыторыях вясковых могілках, замацаваць арганізацыі Слонімскага раёна за вясковымі могілкамі. Пададзены спіс арганізацый, якія павінны добраўпарадкаваць пэўныя могілкі, якія за імі замацаваныя. Сапраўды, праблема стану вясковых могілак не толькі на Слонімшчыне, але і па ўсёй Беларусі, даволі трывожная. Многія могілкі ў вёсках знаходзяцца ў такім жудасным стане, што нават немагчыма апісаць. Асабліва тыя могілкі, дзе ў вёсках мала засталося жыхароў. А ў народзе кажуць, што па могілках можна вызначыць, у якой мы дзяржаве жывем і які дабрабыт насельніцтва.