- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ля Зэльвы гарэла атрута. Сітуацыя пасля пажару на базе хімікатаў застаецца складанай. У нядзелю, 18 ліпеня, у 4 гадзіны раніцы на тэрыторыі базы хімічнай прадукцыі ААТ “Зэльвенская сельгасхімія” загарэўся склад хімікатаў, дзе захоўвалася больш за 300 тон непрыгодных пестыцыдаў. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведамілі ў Зэльвенскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Пажар тушылі чатыры аўтацыстэрны. На месца здарэння хутка прыехалі брыгады медыцынскай дапамогі, аператыўныя групы РАУС, штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый Ваўкавыскага РАУС і іншыя службы.