- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэкордны ўраджай пшаніцы. У сельгасвытворчым кааператыве “Сянькоўшчына” ўстаноўлены рэкордны ўраджай пшаніцы. На 320 гектарах на круг атрымалася па 65 цэнтнераў. А сорт пшаніцы “Сюіта” на 100 гектарах даў па 78,2 цэнтнера з гектара. Пракаментаваць такі ўраджай наш журналіст папрасіў былога старшыню гаспадаркі Антона Дабрэнку. —Антон Станіслававіч, вы шмат гадоў узначальвалі СВК “Сянькоўшчына”, але такога ўраджаю пшаніцы на Слонімшчыне ніколі не было. З чым гэта звязана? —Шмат было зроблена ў гаспадарцы для такога багатага ўраджаю пшаніцы. Найперш, добра была падабрана арганіка, абаранялі пшаніцу ад розных захворванняў, акрамя таго, спрыяла надвор’е. Пшаніца на нашых палях дажджоў не баіцца, яна больш не любіць засухі. А калі б яшчэ чуць пазней прайшлі дажджы, дык ураджай быў бы значна большым.