- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзмітрый Дзешка цяпер працуе старшынёй СВК “Сынкавічы” Зэльвенскага раёна. Ніякім чынам не звязаная з РУПС “Пераможац” і яго жонка, таму законных падставаў займаць службовае жыллё сельгаспрадпрыемства на Слонімшчыне сям’я не мае. Але і іншага жылля ў сваім распараджэнні Дзмітрый Дзешка з жонкай і двума дзецьмі-школьнікамі таксама не маюць. -Я прызнаю позву аб высяленні. Тут усё законна. У мяне няма аргументаў, каб суд не задаволіў патрабаванні “Пераможца”. Але цяпер мне няма куды ісці. У Сынкавічах будуецца жыллё, ды яно будзе здадзена ў красавіку ці ў траўні 2012 года. За 13 гадоў працы на Слонімшчыне - гэта ўжо чацвёртае маё службовае жыллё. Калі я ў 2008 годзе пераехаў у Тушэвічы, там участак быльнягом парос, а ў доме патрэбна было зрабіць рамонт, каб там можна было жыць. Я там усё ўпарадкаваў…”, - адказаў Дзмітрый Дзешка на пытанне суддзі, ці прызнае ён патрабаванні заяўляльніка. Крыху пазней адказчык сказаў, што гатовы выселіцца са службовай кватэры ў Тушэвічах да 15 сакавіка наступнага года.