- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма прарока ў сваёй айчыне. Паводле біблейскага (евангельскага) расказу, калі Ісус, які праславіўся сваёй пропаведдзю, вярнуўся на радзіму, у Іудзею, яго сустрэлі там даволі недаверліва. “Не бывае, — горка сказаў Ісус, — прарока без гонару, хіба толькі ў Айчыне сваёй…”. Мы паўтараем гэтыя словы даволі часта, бачачы, як людзі не ўмеюць часам цаніць заслугі сваіх суайчыннікаў, сваіх вялікіх землякоў, сваіх беларусаў. Чужых — умеюць, сваіх — не. Чаму я пра гэта пачаў гаворку, ды таму, што роўна год таму не стала самага слыннага слонімца — прафесара, доктара філалагічных навук, член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Алега Лойкі. Асоба вялікая не толькі ў маштабах Беларусі, але і Еўропы. Такімі людзьмі мы павінны не толькі ганарыцца, але і ўслаўляць іх заўсёды. І ў Слоніме, сапраўды, імя Лойкі вырашылі ўшанаваць: адну з вуліц горада назвалі яго імем. Добрая справа, ці не так?..