- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё састарэлай пары. На мінулым тыдні ў сераду, 2 снежня, 92-гадовую жыхарку вёскі Жыровічы разбудзіў незвычайны піск, нібыта пішчала нейкая жывёліна. Жанчына адразу пачала будзіць свайго 86-гадовага мужа. Састарэлая пара не адразу зразумела, у чым справа. Як аказалася, піск выдаваў пажарны апавяшчальнік, усталяваны ў суседнім пакоі.“Я адчыніў дзверы ў кухню і ўбачыў, што там усё дыміць і адтуль ідзе агонь, — расказваў дзед Мікола. — Мы з жонкай выйшлі на вуліцу. Дыму была поўная хата. Я зразумеў, што нешта загарэлася на панадворку”.92-гадовую спадарыню Алену суседзі адвялі да сябе дахаты. Жанчына па стане здароўя не можа сама добра хадзіць. Акрамя гэтага, бабулька зусім страціла зрок.