Герман Вярцінскі: У Беларусі шмат недаследаваных куткоў
2020-07-02 16:39
Дзе можна вандраваць па Беларусі падчас эпідэміі ў свеце? Якія кропкі на мапе ў беларуска-польскім памежжы варта наведаць у першую чаргу? Як рыхтавацца да такіх прыгодаў?
„Госць Рацыі” вандроўнік, прадстаўнік крамы Symbal.by Герман Вярцінскі.
РР: З чаго пачынаецца любая вандроўка ў цяперашні час?
– У першую чаргу любая вандроўка пачынаецца з таго, што трэба абраць месца, куды ты паедзеш. Я звычайна карыстаюся, і ўвогуле, як усё пачалося — гэта 34travel, gotobelarus, дзе шмат месцаў такіх трошкі невядомых, але, у прынцыпе, папулярных. Таму абіраю месца, сам яшчэ пазначаю на мапе, і ўсім раю, хто хоча рабіць вандроўкі не раз у год, а часцей, то, напрыклад, у звычайнай гугл мапе адзначаць месцы, якія вы наведвалі, і таксама тыя, у якія вы плануеце паехаць.
Герман Вярцінскі звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ёсць шмат недаследаваных куткоў, якія не так часта сустракаюцца на турыстычных мапах. Таму час эпідэміі — гэта лепшая магчымасць пазнаёміцца бліжэй з роднымі мясцінамі.
Беларускае Радыё Рацыя