- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння мы прапануем чытачу не зусім звычайны нумар. Вядома, што агульная канцэпцыя нашага выдання скіраваная на вялікую колькасць ілюстратыўнага матэрыялу, але разам з тым мы не пакідаем па-за ўвагай і тэкставую інфармацыю. Так было раней, так будзе і надалей. Але бываюць выключэнні. Напрыклад, захавалася некалькі старасвецкіх альбомаў, якія складаюцца амаль цалкам з разнастайных выяваў. Такія выданні нярэдка маюць выключнае значэнне для айчыннай гісторыі і культуры і мы абавязкова прыкладзем усе намаганні, каб вярнуць іх з небыцця. Але гэта трохі пазней, а сёння вы трымаеце ў руках ня менш цікавы праект. Наш чарговы выпуск прысвечаны гарадам, альбо, як казаў Францішак Багушэвіч - местам. Местам Вялікага княства Літоўскага. Аднак гэта не ўласна гісторыя, гэта хутчэй позірк у мінулае. Увесь нумар “Гістарычнага Альбому” складаецца выключна з даўніх відарысаў ды планаў местаў нашай старажытнай дзяржавы.