- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуси і яўрэі былі самымі шматлікімі народамі поліэтнічнага беларуска-літоўскага рэгіёна Расійскай імперыі. Паводле перапісу насельніцтва 1897 года яўрэі былі на другім месцы па колькасці пасля беларусаў сярод народаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Яны складалі 14 % (каля 1 млн. чалавек) сярод усяго цывільнага насельніцтва рэгіёна. Удзельная вага яўрэяў сярод гарадскога насельніцтва складала 53,5 %. Беларусь мела найболыпую шчыльнасць яўрэйскага насельніцтва ў свеце яшчэ на пачатку XX стагоддзя. Натуральна, што такія аб'екты матэрыяльнай культуры яўрэйскага народа, як сінагогі ды могілкі сталі неад'емным элементам культурнага ландшафту беларускіх гарадоў, пачынаючы з сярэднявечча. I сёння ў шэрагу гарадоў і былых мястэчак Беларусі самабытная яўрэйская традыцыя застыла ў архітэктурных формах надмагілляў і сінагог. (Іна Соркіна, Архіўныя крыніцы ды ўспаміны пра жыдоўскія могілкі Берасьця з першай паловы XIX ст., фрагмент)