be
pdf

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Лоўзі Джон

Гэта кніга ўяўляе сабой гістарычны нарыс развіцця поглядаў на метадалогію навукі. У асноўным разглядаюцца погляды, што сфарміраваліся ў перыяд да 1940 г. Не ставілася задачы выкласці ўвесь спектр сучасных падыходаў да філасофіі навукі. Мая мэта — гэта, хутчэй, апісанне, чым крытыка, таму я паспрабаваў устрымацца ад выказвання ўласных меркаванняў адносна дасягненняў вялікіх філосафаў навукі. Спадзяюся, што гэта кніга будзе ўяўляць цікавасць для ўсіх, хто вывучае філасофію і гісторыю навукі. Калі пасля прачытання гэтай кнігі нехта палічыць за карыснае звярнуцца да некаторых твораў, якія пералічаны ў бібліяграфічнай нататцы ў канцы кнігі, буду лічыць, што мае намаганні не дарэмныя. Падчас падрыхтоўкі гэтага выдання я атрымаў шмат карысных заўваг ад Герда Бухдаля, Джорджа Кларка і Рома Харэ. Надзвычай удзячны ім як за падтрымку, так і за крытыку. Безумоўна, адказнасць за канчатковы вынік намаганняў ляжыць выключна на мне. (Прадмова)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Фонд Сораса
Выдавецкая сэрыя: Адкрытае грамадства
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1995
  • Рэдактар: Бяркоў У., Залоска Ю.
  • Перакладчык: Карцель А.
  • Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Фонд Сораса
  • Памеры: 328с., 21см
  • ISBN: 985-6022-10-Х
  • Катэгорыя: Філязофія, Гісторыя, Культура, Палітыка, Пераклады, Грамадзтва
  • Copyright: © 1972, 1980, 1993 by John Losee, 1995 by Беларускі Фонд Сораса - пераклад, 1995 by Незалежная выдавецкая кампанія "Тэхналогія" - макет, 1995 by Ю.Герасіменка- Жызнеўскі - вокладка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 638
  • Дадатковая даведка: Originally published in English in Oxford University Press under the title A History Introduction to the Philosophy of Science. Third Edition; Арыгінальны варыянт кнігі выдадзены ў серыі “OPUS” выдавецтвам Оксфардскага універсітэту, Вялікабрытанія; Пераклад зроблены па выданні John Losee. A History Introduction to the Philosophy of Science. Third Edition., rev. and enlarged. Oxford; New York, 1993
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org