- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кінатэатрах Беларусі паказваюць новы расейскі фільм “Праведнік”. Ён расказвае рэальную гісторыю чырвонаармейца Мікалая Кісялёва, які падчас ІІ сусьветнай вайны вывеў з гета ў беларускай вёсцы больш за 200 габрэяў. Кісялёву ўдалося іх правесьці праз лінію фрону, дзякуючы чаму яны ўратаваліся ад Галакосту. Першай пра гэтую гісторыю напісала гісторык зь Беларусі. У 2016 годзе кнігу пра гераічны ўчынак Кісялёва выдала Іна Герасімава, былая дырэктарка Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Але ў расейскім фільме пра гэта ня ўзгадваецца.