- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ва Унівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, доктарам Русьцісам Камунтавічусам, які нядаўна выдаў сваю «Гісторыю Беларусі» па-літоўску.