- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты яго працаў як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае. Пэр Андэрс Рудлінг зьяўляецца прафэсарам катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Яго спэцыялізацыя — нацыяналізм. Ён аўтар кнігі «Узьлёт і падзеньне беларускага нацыяналізму, 1906—1931», напісаў шэраг артыкулаў пра Галакост на беларускіх землях, супрацу часткі беларусаў з нацыстамі, а таксама пра памяць аб ІІ сусьветнай вайне ў Беларусі.