- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“О, падарожны! Не міні гэтых камянеў. Ты на не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянеў: бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэньне мудрацоў - свядомы падман.” Чалавека, якому належаць гэтыя словы, называюць “беларускім” Джардана Бруна. Шляхціч, езуіт з бліскучай адукацыяй і перспектыўнай кар’ерай, ён пакінуў усё гэта, каб кінуць выклік – Богу. Казімір Лышчынскі нарадзіўся каля 1634 года ў маёнтку Лышчыцы пад Берасцем.