- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гісторыя пад знакам Пагоні» – гэта цыкл праграмаў тэлеканалу «Белсат» пра найважнейшыя падзеі, з’явы і постаці беларускае гісторыі. У тэлевізійнае падарожжа ў часе вас возьмуць выбітныя аўтары – пісьменнік Уладзімір Арлоў і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Іхныя веды ў спалучэнні з сучаснай прывабнай формаю прэзентацыі пакажуць гісторыю як захапляльную вандроўку. Цыкл будзе цікавы настаўнікам, вучням, наагул шырокаму колу гледачоў, якія цікавяцца малавядомымі старонкамі айчыннае гісторыі – гісторыі пад гербам «Пагоня». Спачатку пад штандарамі Тадэвуша Касцюшкі, потым ускладаючы надзеі на Напалеона, і вось цяпер, разлічваючы толькі на ўласныя сілы, – ужо тройчы за няпоўныя 40 гадоў патрыятычныя колы былой Рэчы Паспалітай уздымаліся на вызваленчую барацьбу. На барацьбу супраць расейскай акупацыі, з марамі пра аднаўленне ўласнае дзяржаўнасці.