- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гісторыя пад знакам Пагоні» – гэта цыкл праграмаў тэлеканалу «Белсат» пра найважнейшыя падзеі, з’явы і постаці беларускае гісторыі. У тэлевізійнае падарожжа ў часе вас возьмуць выбітныя аўтары – пісьменнік Уладзімір Арлоў і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Іхныя веды ў спалучэнні з сучаснай прывабнай формаю прэзентацыі пакажуць гісторыю як захапляльную вандроўку. Цыкл будзе цікавы настаўнікам, вучням, наагул шырокаму колу гледачоў, якія цікавяцца малавядомымі старонкамі айчыннае гісторыі – гісторыі пад гербам «Пагоня». На пачатку ХІХ стагоддзя цэнтрам адукацыі на нашых землях становіцца Віленскі універсітэт. Адна з найлепшых вышэйшых навучальных установаў Заходняй Еўропы аб'ядноўвае пад сваім дахам узнёслых, рамантычных ды прагных да ведаў маладых людзей. Менавіта тут упершыню сустракаюцца два юнакі – Тамаш Зан з-пад Маладэчна і Адам Міцкевіч з Наваградка.