- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зноў Рэч Паспалітая абірае новага караля і вялікага князя. І зноў большасць магнацкіх галасоў аддаецца кандыдатуры са свайго асяроддзя. І зноў – гэта быш не Радзівіл, не Сапега, не Любамірскі, Патоцкі альбо Пац. Выбар быў зроблены на карысць нашчадка заможнай шляхты. Асоба Яна Сабескага была добра вядомая ў Рэчы Паспалітай. Ён належаў да старажытнага роду герба "Яніна", але не надта вядомага і не надта багатага. Ягоныя продкі яго вызначыліся падчас Лівонскай вайны. Ды й сам Ян Сабескі ўпэўнена трымаў у руцэ зброю – ён не раз вызначаўся ў бітвах са шведамі, маскоўцамі, украінскімі казакамі.