- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. У тым жа годзе, калі каралеўскім указам быў зацверджаны Другі Статут Вялікага княства Літоўскага, далёка ад нашых земляў у сям'і шведскага прынца Яна нарадзіўся хлопчык. Ягонай маці была Кацярына Ягелонка – адна з дачок караля і вялікага князя Жыгімонта Старога і вядомай Боны Сфорцы. А гэта значыла, што ў будучыні хлопчык мог разлічваць на тое, каб заняць дзедава месца.