- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачынаецца гэта гісторыя, як належыць, з нараджэння. Нарадзіўся парсюк наш у хляве, разам з дзесяццю іншымі сваімі братамі і сёстрамі. З выгляду ён нібы не вылучаўся нічым, быў, здавалася, як усе. Можа, нават драбнейшы і цішэйшы, лагоднейшы за іншых. Але ўжо змалку стаў заўважацца ў ім талент: лагодны парсюк наш першы намацваў лепшае месца ў маці, набіраўся малака ўдосталь. Потым, калі ўжо настала пара цеста, парсюк навучыўся першы займаць лепшае месца ля карыта. Нюхам чуў ён, калі трэба падступіцца бліжэй да карыта і заўсёды ж у самую пару аказваўся на месцы. Пакуль іншыя падбяруцца, штурхаючыся, кусаючыся, ён ужо насыціцца, колькі ўлезе, падбярэ і сваё і чужое. І мірна, лагодна адыходзіць. Высакародна саступае сваё месца іншым. (фрагмент)