- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры ўведзеная ў эксплуатацыю кацельня, якая працуе на шышках. Гэта адзіная ў Беларусі кацельня, якая працуе на падобных адыходах перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны. Разліковая цеплавая магутнасць катла складае 250 квт, каэфіцыент карыснага дзеяння - 82%, працоўны ціск усталёўкі парадку 4 атмасфер. Спальваць у катле можна не толькі шышкi дрэў іглічных парод, але і пілавінне, габлюшку і дранцы пры сярэдняй вільготнасці 20-30%. Кошт кацельні складае каля 770 млн. рублёў. Кацёл дапаможа штогод эканоміць да 58 тон умоўнага паліва, што ў вартасным выразе складае 8,8 млн. рублёў.