- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гомельскі дэмакратычны актывіст Ігар Случак падаў у Гомельскі абласны суд скаргу на пастанову суда Савецкага раёна Гомеля. Случак быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі спэцназу 26 жніўня, напярэдадні свайго брыфінгу, на якім ён зьбіраўся ўзьняць пытаньне аб рэфармаваньні міліцыі. Трое сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў чаканьні суду. 31 жніўня суд Савецкага раёну прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурнай лаянцы) і пакараў трыма суткамі арышту. Усе абвінавачаньні былі пабудаваныя на паказаньнях гомельца Сяргея Замая, які сьцьвярджаў, што Случак на вуліцы штурхнуў яго і аблаяў матам.