- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух дзесяцігоддзяў. У кнізе “Горад на гары” чытачы пабачаць і тыя тэксты, якія ўжо можна было прачытаць у перыёдыцы, а таксама ў альманахах "Вялікае Княства Паэзіі", але ладную частку анталогіі складаюць творы, якія былі перакладзеныя адмыслова для гэтага выдання.