- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным, але багатым дэкорам, бясконцыя велічэзныя паркі ў самым цэнтры - сапраўдная раскоша для эўрапейскіх месцаў, дазволіць сабе якую раней мог толькі вельмі заможны, арыстакратычны горад. У той жа час манумэнтальнасьць Менску не выглядае абсалютна халоднай, яна не падпарадкоўвае чалавека, але дзіўным чынам зьмякчаецца нейкім вэлюмам правінцыйнага сэнтымэнталізму. (фрагмент)