en
Гойкнуў баравік
Download
mp3

Гойкнуў баравік

Народныя сьпевы ў выкананьні Рыгора Барадуліна

Гэтая кружэлка адпачатку не прызначалася для шырокага распаўсюду і многія гады лічылася вялікім рарытэтам. Знайсці адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна “Гойкнуў баравік” да сёння было практычна немагчыма. У 2000 годзе Алесь Камоцкі, з падачы якога і ствараўся гэты матэрыял, выдаў “штук сто касет ды раздаў іх сярод сваіх”. “Так атрымалася, што гэтыя запісы чакалі свайго часу 16 гадоў. Калісьці хацеў выдаць гэты альбом асобным CD, неяк спрабаваў аздобіць яго, давесці да ладу. А пасля падумаў, што самае прыгожае, што можна зрабіць – выдаць усё так, як яно было. Толькі цяпер ужо ў інтэрнэце. Так што хай людзі слухаюць” – кажа вядомы беларускі бард. Кружэлка змяшчае ажно 56 трэкаў. Народны паэт a capella выконвае песні ды прыпеўкі з роднае Вушаччыны. Многія з іх – рэдкія ўзоры народнае эратычнае паэзіі. “Размова пра гэтыя спевы зайшла даволі выпадкова”, – прыгадвае Алесь Камоцкі. “Барадуліну заўсёды хацелася пакінуць людзям тое, што ён ведаў. Памятаю, ён падрыхтаваў спіс, прыйшоў да мяне дадому, і мы ўсё гэта запісалі. Гадзіны дзве-тры сядзелі за гарбаткай і ўсё паціху зрабілі”. Дарэчы, гэтыя 56 нумароў – далёка ня ўсё, што было запісана ў 2000 годзе. У асабістых архівах Алеся Камоцкага знойдзецца яшчэ нямала эксклюзіваў. “Там, канешне, далёка не ўсё да канца прыстойна, усё ж фальклор ёсць фальклор. Але цалкам магчыма, што калі-небудзь я пачну паціху раскрываць гэтую сваю нычку. Усё будзе залежыць ад таго, наколькі зацікавяцца людзі такім выданнем”. (Гутарку вяла Аліна Часноўская)

:
:
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Place: Менск
  • Publication Date: 2000
  • Category: Ethnography, Culture, Music
  • Copyright © 2000 by Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org