- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Распавялі мне калісці гісторыю пра аднаго польскага мужыка, які на зломе І9-20 стагоддзяў пражыў колькі часу ў Амерыцы. Па вяртанні пытаюцца ў яго, ці падабалася яму ў той Амерыцы. Выявілася, што ўсё яму падабалася, але з адным выняткам. - З якім выняткам? - Пэўна ведаеце, што там, у той Амерыцы існуе дэмакратыя... - Ну ведаем, але гэта хіба добра? - А ці ведаеце, што ў той дэмакратыі ўладу мае большасць? - Ну ведаем, ведаем – і што з гэтага? - То агледзьцеся наўкола: каго ёсць болей, разумных ці дурных? Показка з’яўляецца дасціпнай і вельмі трапнай. Дэмакратыя толькі тады можа мець поспех, калі ў значнай ступені зробіць стаўку на адукацыю. І не на абы якую адукацыю, а на такую, якая выхоўвае грамадзянаў – людзей разумных, адказных, пагатоўных і здольных бачыць далей уласнага носу і дбаць пра агульны інтарэс.