- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апублікаваны зборнік дакладаў круглага стала “Грамадзянская супольнасьць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”. Пашыраны круглы стол быў зладжаны Асамблеяй НДА Беларусі 18 верасьня 2014 году з мэтай акрэсьліць місію незалежнай грамадзкасьці Беларусі ў небясьпечную для самой будучыні краіны пару. У зборніку матэрыялаў вы знойдзеце даклады мовазнаўцаў Вінцука Вячоркі, Пётры Садоўскага і Алены Анісім, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, а таксама іншых грамадзкіх дзеячоў і дзяячак: Тамары Мацкевіч, Валера Булгакава, Ірыны Лаўроўскай і Алега Хаменкі.