- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдактар навуковага альманаху «Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», сябра рэдакцыйных калегіяў выданьняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта», «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык». Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэньні Міжнароднага камітэту славістаў, у склад Міжнароднага Камітэту беларусістаў. Узначальвае Гарадзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага зьезду славістаў, І Міжнароднага Кангрэсу беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канфэрэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, зь якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысэртацыю