be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 11 (323) 2019

Ежемесячная газета Гродненской епархии

У імя Айца і Сына і Святога Духа! Браты і сёстры! Сёння вы чулі евангельскую прытчу пра багацея і Лазара (Лк.16:19-31). Быў нейкі багаты чалавек.У Евангеллі нават не узгадваецца яго імя. Імя – гэта духоўная, містычная сувязь чалавека з нябесным светам. Імя у часы Старога Запавету давалася дзіцяці на восьмы дзень яго жыцця, які сімвалічна азначаў вечнасць. Багацей страціў жыццё вечнае, яго імя было выкрэслена з нябеснай Кнігі жыцця. Ён страціў сваю душу, і таму Евангелле не называе нам яго імя. Яно толькі кажа нам: ”Жыў адзін багаты чалавек.” (Лк.16:19) Гасподзь нібы кажа нам: у кожнага чалавека ёсць імя, дадзенае яму Богам. Гэтае імя змяшчае ў сабе мэту існавання чалавека, яго пакліканне аднавіць у сабе вобраз Божы праз здзяйсненне дабра. І чалавек можа або рэалізаваць Боскую задумку адносна яго, якая першапачаткова ўтрымліваецца ў яго імені, быццам у зародышы, або не рэалізаваць. Калі чалавек здолеў яе рэалізаваць, здолеў вырасці ў поўную меру ўзросту Хрыста, то пасля смерці Гасподзь сустрэне яго, пазнае і пакліча па імені, як і на Страшным Судзе Ён пазнае тых, хто застаўся адданым Яму да канца. Калі ж чалавек гэты патэнцыял не рэалізаваў, свайго прызначэння не ўсвядоміў і не выканаў, калі ён не вырас у тую меру, у якую павінен быў вырасці, калі не жыў згодна з Запаведзямі Божымі, то ў іншы свет ён пераходзіць быццам безыменны.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-11
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2019 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org