- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы чулі сёння апавяданне пра сляпога ад нараджэння чалавека. Самі мы не ведаем, зыходзячы са свайго ўласнага жыццёвага вопыту, што такое цялесная слепата, але мы можам уявіць, наколькі гэты чалавек быў быццам бы наглуха замураваным у самім сабе. Мы не сляпыя фізічна, але шмат хто з нас замыкаецца ў сабе і становіцца зацятым. Калі мы звернем увагу на сваё жыццё, то зробім сумныя высновы: мы ўбачым, што ў адносінах да маральнага, духоўнага, у тым, што тычыцца разумення ісціны, мы, па сутнасці, з’яўляемся сляпымі ад нараджэння. Мы сляпыя, мы глухія, мы абыякавыя да ўсяго, што адбываецца вакол нас. Мы ўсе – пакаленне слепанароджаных, сляпых ад самага нараджэння. У сваёй большасці народжаныя мы па-за верай у Госпада. Нашы духоўныя вочы, згодна з адпаведным планам, складзеным яшчэ ў старажытнасці, павінны былі застацца заплюшчанымі аж да самага смяротнага часу. І мільёны, мільёны людзей павінны былі адысці ў жыццё вечнае, так нічога не даведаўшыся ў сваім часовым зямным жыцці ні пра Бога, ні пра жыццё духоўнае, ні пра сваю ўласную душу, ні пра духоўны свет. Было зроблена ўсё, каб мы, якія прышлі ў свет гэты слепанароджанымі ад сваіх, вельмі часта таксама сляпых ад нараджэння, бацькоў, засталіся такімі назаўсёды. На самым пачатку мінулага стагоддзя святому праведнаму Іаану Кранштацкаму было паслана відзенне пра лёс нашага народа: ”Вось я бачу мноства людзей, яны ідуць і пакутуюць ад моцнай смагі, на лбах – зоры.