- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваслаўная капліца ля камяня-сьледавіка. Камень меў тры паглыбленьні, якія паводле народнага паданьня лічыліся сьлядамі ног Багародзіцы, таму гэтае месца асабліва шанавалася мясцовым людам і было агароджанае жардзінамі. У 1869 року тут была пастаўленая капліца, прыпісаная да засімавіцкага прыходу. На абгароджанай тэрыторыі знаходзіўся таксама калодзеж, вада зь якога выкарыстоўвалася як гаючая пры галаўных і вочных немачах. Як сьцьвярджае Гарадзенскі праваслаўна-царкоўны каляндар за 1899 рок, у той час драўляная каплічка была настолькі старая, што ад даўнасьці зарасла мохам