- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З любові да бацькоўскага парога, да матчынай песні, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый пачынаецца любоў да Роднай Старонкі, да Радзімы, да ўсёй Зямлі. З маленства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а найперш у сям’і і ў школ, бо там пачынае фарміравацца светапогляд грамадзяніна. I як неабходна юнаму чалавеку з дня ў дзень адчуваць і разумець непаўторнасць тых мясцін, дзе нарадзіўся, той зямлі, якую называюць Радзімай! Гэтае пачуццё пасля будзе даваць яму ў жыцці ўсё новыя і новыя сілы. Прыкладна гэтак думалася мне, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры ў прынёманскай вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна, што на Гродзеншчыне, калі больш дваццаці гадоў назад пачынаў са сваімі вучнямі збіраць краязнаўчыя матэрыялы пра мінулае і сённяшняе нашага краю, пра яго культуру. (фрагмент)