- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы сядзелі ўтраіх на беразе ракі: бялявы, па-юнацку зграбны лейтэнант з чамаданам і рэчавым мяшком, пажылая калгасніца з плеценым кошыкам і я. Лейтэнант меў ад сілы гады дваццаць чатыры, а нашай спадарожніцы можна было даць, здавалася, і ўсіх сорак пяць, калі не больш. На ёй была акуратна пашытая і выпрасаваная шавіётавая жакетка, з-пад якой выглядвала чырвоная ў палоску кофтачка. На галаве жанчыны цвіла яркімі кветкамі святочна-новенькая хустка; над абветраным смуглаватым ілбом віднеліся кранутыя сівізной цёмна-русыя валасы. (фрагмент)