Мазынскі Валеры, Як пошуг маланкі

Як пошуг маланкі

Мазынскі Валеры

Publication Place: Менск-Варшава

Publication Date: 2013

Publisher: БелсатTV

Book Series: Дакументальныя фільмы

Category: Video

Copyright © 2013 by Белсат

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Source: www.belsat.eu

Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы. У цэнтры аповеду – лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі – на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне – у 1950-х гадах. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зняволення, а Расціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёння на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы – адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламыснікі. Пасля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж...

www.belsat.eu





Worth reading:

Мазынскі Валеры, І выберу Радзіму

І выберу Радзіму

Мазынскі Валеры

Фільм пра Міхася Чарняўскага, археолага, пісьменніка, дысідэнта - адну з найбольш яскравых і сціплых асобаў у беларускім Адраджэнні II паловы XX ст. выйшаў на "Белсаце". Аўтар дакументальнай стужкі - Валеры Мазынскі зняў два фільмы пра антысавецкіх падпольшчыкаў - "Глыбоцкую змову" пра Саюз беларускіх патрыётаў а раней "Як пошуг маланкі" пра Расціслава Лапіцкага. Гэтыя гісторыі адкрыў спадар Чарняўскі які нас пакінуў у 2013 г. «Ён нара... More »