be

Гарэцкі Максім

Максім Гарэцкі нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.

Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.

Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».

Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).

Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Гарэцкі Максім. Выданьні

Усебеларускі з’езд 1917-га года

Усебеларускі з’езд 1917-га года

Апавяданне
Гарэцкі Максім

Класік беларускай літаратуры, выдатны дзеяч нашага нацыянальнага адраджэння Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсцілаўшчыне ў сялянскай сям’і. М. Гарэцкі быў арыштаваны адным з першых — 19 ліпеня 1930 года. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да міфічнага «Саюза вызвалення... Болей »

Рускі

Рускі

Апавяданне
Гарэцкі Максім

Класік беларускай літаратуры, выдатны дзеяч нашага нацыянальнага адраджэння Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсцілаўшчыне ў сялянскай сям’і. М. Гарэцкі быў арыштаваны адным з першых — 19 ліпеня 1930 года. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да міфічнага «Саюза вызвалення... Болей »

Дзве душы
mp3

Дзве душы


Гарэцкі Максім

Максім Гарэцкі – адзін з тых літаратараў, якія... свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго. (Дзмітрый Бугаёў) У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы"... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Гарэцкі Максім

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893–1938) склалі найлепшыя яго апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Гэта — юбілейны, пяцідзесяты, том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Віленскія камунары. Камароўская хроніка:

Віленскія камунары. Камароўская хроніка:

Раман-хроніка. Аповесць
Гарэцкі Максім

У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры... Болей »

Творы

Творы

Апавяданні, аповесці
Гарэцкі Максім

У гэтай кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны цікавага і непаўторнага беларускага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, багатым інтэлектуальна-духоўным... Болей »

Чарнічка

Чарнічка

Апавяданні
Гарэцкі Максім

Ці бывае так, што чалавек на працягу ўсяго жыцця быў шчаслівы? Альбо хоць так: сёння — бяда-гора; але ж заўтра — шчасце; паслязаўтра — любоў?.. Ці гэтая супярэчлівасць існуе ў душы чалавека кожнае імгненне і ўсе жыццё? На гэта проста і пераканана адказвае беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі ў сваіх творах.... Болей »

Гісторыя беларускае літаратуры

Гісторыя беларускае літаратуры


Гарэцкі Максім

Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »

Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні / Вязьмо: Раман

Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні / Вязьмо: Раман


Гарэцкі Максім, Зарэцкі Міхась

Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.... Болей »

Творы

Творы

Дзве душы: Аповесць. Апавяданні. Жартаўлівы Пісарэвіч: П’еса. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Лісты
Гарэцкі Максім

У дадзенае выданне ўваходзяць аповесць «Дзве душы», апавяданні, п’еса «Жартаўлівы Пісарэвіч», літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эпісталярная спадчына пісьменніка. У літаратурным каментарыі ўпершыню даецца навуковая ацэнка матэрыялу, які змешчаны ў кнізе.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org