be

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.

Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Геніюш Ларыса. Выданьні

...унукам.

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры
Геніюш Ларыса

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін... Болей »

Ptaki bez gniazd
mp4 pdf

Ptaki bez gniazd


Geniusz Łarysa

Oryginał wspomnień Łarysy Geniusz w języku białoruskim, sporządzony cyrylicą, w wersji maszynopisowej jest zdeponowany w Dziale Rękopisów i Unikatowej Książki w Bibliotece im. Jakuba Kołasa Białoruskiej Akademii Nauk w Mińsku. Ów oryginał stanowił podstawę do przygotowania tłumaczenia w języku polskim.... Болей »

Птушкі бяз гнёздаў
mp3

Птушкі бяз гнёздаў


Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »

Лісты з Зэльвы

Лісты з Зэльвы

З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)
Геніюш Ларыса

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла... Болей »

Збор твораў
pdf epub

Збор твораў

у 2 тамах
Геніюш Ларыса

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна... Болей »

Збор твораў
pdf epub

Збор твораў

у 2 тамах
Геніюш Ларыса

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і... Болей »

Незабыўныя “ксівы”
pdf

Незабыўныя “ксівы”

вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш
Супрун Васіль, Геніюш Ларыса

Незабыўныя “ксівы” – гэта зборнік вершаў з падпольнай канцлягернай перапіскі Васіля Супруна з Ларысай Геніш. Тут ліставанне двух асобаў, які у адным часе знайўшліся у адным месцы і ў аднолькавых, вельмі цяжкіх умовах. Ліставанне гэтае можна назваць школай. Школай жыцця, школай паэзіі. Васіль Супрун... Болей »

Ластаўка
pdf

Ластаўка

вершы
Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »

Гасціна
pdf

Гасціна

Выбранае
Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org