- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданьне ў суаўтарстве беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча дае магчымасьць даведацца пра гісторыю Беларусі для беларусаў у Польшчы ды проста жыхароў гэтай краіны. Аўтары прапаноўваюць гісторыю Беларускага народу ад моманту далучэньня Беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі, да сучаснай гісторыі незалежнай Беларусі. Гісторыкі спрабуюць абапіраючыся на факты зьнішчыць тыя стэрыятыпы, што існуюць наконт Беларусі, яе народа і яе гісторыі у польскай гістарычнай навуцы. Перадусім аўтары імкнуцца паказаць беларускаю гісторыю, вызваленую ад поглядаў якія да сёньня пануюць у польскай гістарыяграфіі. Для чытачоў выданьне быдзу магчымасьцю зірнуць на гісторыю сваёй краіны вокам беларускіх гісторыкаў, не абцяжараных ідэалягічным размежаваньнем, што дзеліць навукоўцаў Беларусі. Ідэалягічныя устаноўкі ня маюць ніякага ўплыву на факты прадстаўленыя аўтарамі выданьня. (З.К.)