be
pdf

Іх лёсы звязаны з Вільняй

Шарэцкі Сямён

Беларусаў у Вільні складана назваць эмігрантамі, бо тут яны з'яўляюцца прадстаўнікамі карэннай нацыі. Для многіх сёння дадзеная тэрыторыя – гэта прытулак, знойдзены не ў пошуку лепшай долі, а з мэтай зберагчы сябе і сваіх родных. Менавіта тут зараз знаходзіцца і працуе сямён Шарэцкі - старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13 склікання. Сустракаючыся з беларусамі ў Вільні Сямён Георгіевіч піша пра іх лёсы. Нягледзячы на сваё знаходжанне далёка ад Бацькаўшчыны, многія засталіся патрыётамі і сапраўднымі Беларусамі. У кнізе "Іх лёсы звязаны з Вільняй", Сямён Шарэцкі распавядае пра Хведара Нюньку, Ніну Брылеўскую, Кастуся і Лёдзю Шышэі. Аўтар з жалем канстатуе, што зараз на Беларусі выдаецца вельмі мала мемуарнай літаратуры, у якой расказвалася б аб жыцці і дзейнасці канкрэтных людзей. Адсутнасць такой літаратуры збядняе гісторыю народа, якая з`яўляецца апісаннем яго развіцця (асобных падзей, рэлігіі, літаратуры, мастацтва, эканомікі, грамадска-палітычнага ладу і іншых бакоў жыцця). Без апісання жыцця і дзейнасці канкрэтных людзей гісторыя заўжды будзе сухой і бязлікай, калі не сказаць штучнай. (Н. Г.)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2002
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва
  • Copyright: © 2002 by Сямён Шарэцкі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У кнізе на прыкладзе жыцця некалькіх беларускіх патрыётаў паказаны лёс значнай часткі беларускага народа, якому давялося ва ўмовах двух самых крывавых іншаземных рэжымаў ХХ стагоддзя змагацца за адраджэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы і культуры.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org