Ілона Карпюк: «Ніву» чыталі яшчэ мае дзяды
2026-03-07 22:16
4 сакавіка адзначыў 70-ы юбілей тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва». З нагоды юбілея Цэнтр беларускай культуры арганізаваў фотавыставу «Ніва. Фотаздымкі», якая працуе ў гарадской Ратушы — Падляшскім Музеі.
15 сакавіка а 12-й адбудзецца экскурсія па выставе на беларускай мове, на якую асабіста запрашае намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:
- 70-годдзе тыднёвіка «Ніва», які фактычна будаваў супольнасць беларусаў Беласточчыны дзясяткі гадоў. І таму гэта цудоўная нагода, каб сустрэцца на выставе. Запрашаем на экскурсію на беларускай мове пры ўдзеле куратара Паўла Грэся, каб зразумець ролю тыднёвіка, як грамадскага архіва.
Ілона Карпюк віншуе калектыў рэдакцыі з юбілейнай датай і адзначае ролю газеты «Ніва» ў гісторыі сваёй сям’і:
- У першую чаргу, пяць гадоў была супрацоўніцай «Нівы». А «Ніва» ў маім жыцці з дзяцінства, бо выпісвалі яе мае дзяды. І калі вучылася ў беларускім ліцэі, таксама мая актыўнасць школьная праяўлялася на старонках «Нівы».
Выстава архіўных фотаздымкаў «Ніва. Фотаздымкі» працягне працу да 26 красавіка. У праграме — інтэрактыўныя заняткі, сямейныя ўікэнды, экскурсіі і сустрэчы з куратарам.
Цалкам гутарка — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя