- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стаю на крутым беразе Нараўкі, над паплаўком. Нада мною раскошнае сонца, жаваранкі і белыя воблачкі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. I высока, высока!... У кустах перасвіст салаўёў ды разгублены, ці што, зязюлін сум. На кветках у траве гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Лёгкі ветрык прыносіць пах першых пракосаў. I на душы прыемна, светла! (фрагмент)