Хто такая
Вольга Седакова:
Аўтарка 67 кніг вершаў, прозы, перакладаў і філялягічных дасьледаваньняў
Ляўрэатка больш як 10 расейскіх і міжнародных літаратурных прэміяў
Перакладчыца твораў Францішка з Асызі, Дантэ, Рыльке, Гайдэґера, Эліёта і іншых
Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту сусьветнай культуры Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
У 2014 годзе асудзіла паліытку расейскай улады ў Крыме
«Народ наведала нейкае гістарычнае натхненьне»
— У адкрытым лісьце Сьвятлане Алексіевіч вы назвалі пратэсты ў Беларусі «рухам неймавернай душэўнай прыгажосьці» і дадалі, што ніхто такога не чакаў. Чаму ніхто не чакаў такога ад беларусаў?— Я шмат разоў была ў Беларусі, маю там шмат сяброў, пачынаючы ад самой Сьвятланы Алексіевіч. Я думаю, што яна таксама гэтага не чакала. Здавалася, народ гатовы цярпець усё. Было адчуваньне, што людзі заціхлі і ў тым стане, калі чакаць такога складана.
— Што, на вашу думку, прымусіла людзей выходзіць на вуліцу пратэставаць і менавіта такім чынам?— Я нават не магу гэтага ўявіць. Адна рэч, што вось такая фальсыфікацыя выбараў нарэшце абурыла людзей. Але тое, што гэта набыло такія дзівосныя формы, прадказаць было немагчыма. Відаць, народ наведала нейкае гістарычнае натхненьне.
«Праблема ў тым, што не адбыўся сапраўдны перагляд мінулага
— Чатыры месяцы мы бачым нечуваныя ў Эўропе палітычныя рэпрэсіі за апошнія прынамсі 30 год. Чаму такое немагчыма ўжо ўявіць у Нарвэгіі або Харватыі, а ўсё гэта адбываецца ў Беларусі або ў Расеі?— Бо сапраўднага пераходу да іншага жыцьця не адбылося. У нас многія людзі не выказваюцца адкрыта, бо разумеюць — рэакцыя ўлады будзе вельмі жорсткай. Улада дзейнічае на ўзор таго, што было. Яна кіруецца прынцыпам, што супраць уласнага насельніцтва можна ўжываць любы гвалт, што ніхто яе ня спыніць і што ніхто ёй не суразмоўца. Колькі ні зьвяртайся — слухаць гэтая ўлада ня будзе. І ў Расеі, і ў Беларусі — мы знаходзімся ў тым самым становішчы.
— Але мяняюцца пакаленьні. Ужо няма СССР, інфармацыі поўна, межы адкрытыя. Усё магло б быць інакш, але гэтага не адбываецца. Чаму?— Не адбыўся рашучы гістарычны пераварот. Улада апынулася ў руках людзей або групы, зьвязанай з КГБ. Магчыма, у Беларусі трошкі інакш. І гэтыя людзі з кожным годам толькі ўмацоўваюць сваю ўладу і робяць умовы жыцьця больш жорсткімі. Не адбыўся сапраўдны перагляд мінулага, хоць магчымасьць такая была. Не адбылося рэальнай ацэнкі савецкага часу, і адпаведна не былі зробленыя высновы. Калі б яны былі зробленыя, то ўжо толькі тое, што чалавек пачынаў сваё прафэсійнае жыцьцё ў КГБ, не дазволіла б яму стаць кіраўніком дзяржавы.
— Ёсьць усё яшчэ група людзей, якая падтрымлівае Лукашэнку. Нягледзячы на тое, што ёсьць доказы катаваньняў, фота, відэа. Яны або лічаць гэта фэйкам, або кажуць, што так і трэба дзеля абароны краіны ад NATO і Захаду. У чым фэномэн гэтых людзей у эру, калі доступ да інфармацыі неабмежаваны?— Мне здаецца, што ў Беларусі доля такіх людзей меншая, чым у Расеі. Баюся, што ў нас такога нашмат больш. Гэта заўсёды нечакана, мы не чакалі, што ў Беларусі такое адбудзецца. Таму не магу сьцьвярджаць, што такое не адбудзецца ў нас. Але мяркуючы з таго, што ёсьць цяпер, большасьць людзей, можа быць, і незадаволеная, але яны не адважацца выступаць супраць наяўнага стану рэчаў. Чаму? Бо ў нас гэта неймаверная прапагандысцкая праца, якая вядзецца 20 гадоў. Гэта жахліва. Я не магла б глядзець гэтыя перадачы нават хвіліну, мне робіцца кепска. Але людзі глядзяць і нейкім чынам гэтым прасякаюцца. А зь іншага боку — людзі вельмі баяцца пераменаў, бо чакаюць толькі горшага.
— Вольныя СМІ ўсё роўна існуюць, амаль кожны мае смартфон. Чаму шмат хто дагэтуль ня ў стане прызнаць, што сутнасьць аўтарытарнай сыстэмы кепская?— Гэтых крыніцаў, не афіцыёзных, вельмі мала. Так, інтэрнэт адкрыты, але звычайны чалавек наўрад ці будзе шукаць там палітычных навінаў. Вядома, немагчыма ўжо дамагчыся поўнай блякады інфармацыі, як гэта было ў савецкі час. Але асэнсаванага слова, якое б тлумачыла людзям, што адбываецца і чаму ад гэтага трэба адмаўляцца, яны ня чуюць.
«Сумна, што, кажучы пра Расею, людзі бачаць найперш пуцінскую Расею»
— Расея сёньня — адзіная дзяржава, якая на практыцы падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. І дзякуючы Расеі, як многія беларусы лічаць, у Беларусі цяпер і адбываецца, што адбываецца. Наступствам гэтага ўжо стала падзеньне колькасьці прыхільнікаў саюзу з Расеяй. Як вы ацэньваеце гэтыя працэс разьвітаньня з ілюзіямі? Гэта правільны працэс ці вам сумна, што беларусы так успрымаюць Расею?— Мне сумна, што, кажучы пра Расею, людзі бачаць найперш пуцінскую Расею. Вядома, гэта невыпадкова, бо на ўзроўні вонкавай палітыкі Расея выступае менавіта такім чынам. І на ўнутраным нязгодным з уладай кажуць, што іх пазыцыя дрэнная для Расеі. Тыя, хто глядзіць збоку, ня могуць зразумець, што адбываецца. Вынікае, што гэта ня Пуцін, а Расея спрыяе ўсім гэтым нечуваным зьверствам. Лукашэнка трымаецца выключна на падтрымцы Масквы. Што б ён рабіў адзін, калі большасьць насельніцтва краіны яго ненавідзіць?
— Вам асабіста хацелася б, каб беларусы заставаліся блізка з Расеяй, ці ўсё ж гэта паталёгія?— Гэта залежыць ад таго, што ўнутры Расеі. Калі б Расея была свабодная і дэмакратычная, то быць з ёй у саюзе або блізка было б прывабна. Але ад таго, што мы бачым цяпер, хочацца быць як мага далей і разарваць з гэтым сувязь. Настрой Беларусі ад самага пачатку быў заяўлены як супрацьпастаўньне ўкраінскаму. Маўляў, Украіна хоча незалежнасьці, а ў нас іншыя запыты. Але гэта разьвіваецца менавіта ў такі бок, бо гвалтаўнікоў ніхто ня любіць і ня хоча быць зь імі разам. Ці магчыма Беларусі атрымаць назележнасьць, калі пад бокам такая Расея? Я ў гэтым, шчыра кажучы, сумняюся.
— Як людзі могуць зразумець, што аўтарытарны рэжым — гэта кепска? Што павінна адбыцца: глыбокі эканамічны крызіс, які расчаруе людзей ва ўладзе, ці глыбокае асэнсаваньне ў галовах, што гэта няправільна?— Для мяне хутчэй сакрэт, як можна захоўваць такі стан. Прычынаў зразумець, быць незадаволеным і баяцца будучыні, якая без сумневаў чакае пры такой уладзе, больш чым неабходна. Але на людзей гэта ня дзейнічае, я проста не разумею тых, хто так да гэтага ставіцца.
«Прышчэпка ад аўтарытарызму — досьвед самастойнага жыцьця»
— Вы былі першай госьцяй «Інтэлектуальнага клюбу» Сьвятланы Алексіевіч у Менску. Вы сказалі, што гістарычная роля Расеі — краіна пакутаў. І што такая ж роля і ў Беларусі. Калі гэта скончыцца і якім чынам?— Адзінае, што дае мне надзею — новае пакаленьне, якое рана ці позна перастане гэта трываць.
— А што вы бачыце прышчэпкай ад такога стану рэчаў у будучыні?— Чалавек павінен прызвычаіцца жыць самастойна, не спадзеючыся, што за яго будуць вырашаць і рабіць людзі зьверху. Каб ён пачаў праяўляць сябе як жыхар уласнага жыцьця і зразумеў, што гэта значна лепш, чым калі ён як у дзіцячым садку слухае «старэйшых», якія насамрэч нічога ня ўмеюць рабіць, а звычайна загадваюць толькі нейкую лухту. Патрэбны досьвед самастойнага жыцьця. У Расеі гэты досьвед здабываецца ў розных дабрачынных ініцыятывах. Гэта тое, што ў нас пакуль яшчэ не задушана. Тут мы бачым, як людзі ўмеюць аб’ядноўвацца і робяць вялікія справы. Напрыклад, як людзі ў Расеі аб’ядноўваюцца і тушаць пажары, якіх ня ў стане патушыць дзяржаўныя пажарнікі. Або дапамагаюць безнадзейна хворым дзецям. Здаецца, гэта найлепшае, што адбываецца ў нашым грамадзкім жыцьці. Чалавек, які ў гэтым удзельнічае, ужо ніколі не пагодзіцца на таталітарызм.
— На ваш погляд, ці Беларусь можа стаць свабоднай толькі пасьля зьменаў у Расеі, ці гэта можа адбыцца незалежна ад яе?— Мне вельмі хацелася б, каб гэта адбылося самастойна. Народ чатыры месяцы паказвае, што ён да гэтага гатовы. Але я баюся, што ў цяперашняй геапалітычнай сытуацыі без Расеі тут нічога ня зробіш.
«Мне сорамна, што мы нічым тут ня можам памагчы»
— А ці можна паўплываць на ўладу ў Расеі? Ціханоўская ня раз зьвярталася да Пуціна з прапановай аб размове. З подобнымі прапановамі на расейскіх каналах да расейскай улады выступаў і Павал Латушка.— На расейскія каналы яго запрашаюць для шоў. Зьвяртацца да цяперашняй улады з чым заўгодна ня мае ніякага сэнсу. А якім чынам яе можна зьмяніць — я ня ведаю. У нас задушанае і безнадзейнае адчуваньне на бліжэйшы час. Магчыма, калісьці, пасьля асабліва абразьлівага ўчынку з боку ўладаў, нешта адбудзецца. У нас былі пратэсты, і большыя, чым у Беларусі, але сканчалася пасадкамі людзей, а іншыя паволі адыходзілі. У нас ужо назапасіўся досьвед безвыніковага мірнага супрацьстаяньня.
— У чым, на вашу думку, людзі могуць цяпер знаходзіць радасьць у такі складаны час у аўтарытарнай або і паўтаталітарнай сыстэме?— Усьмешку або пачуцьцё апраўданасьці свайго існаваньня можна знайсьці ў сваёй працы, калі яна ў вас ёсьць. Я ўжо шмат гадоў займаюся «Боскай камэдыяй» Дантэ і працягваю займацца. І рабіць гэта пакуль не перашкаджаюць.
— А якія кнігі зараз параіце пачытаеце беларусам, каб узьняць настрой?— Мне падабаецца, што беларусы сьпяваюць. Гэта робіць вельмі моцнае ўражаньне. Магчыма, музыка цяпер мацней уздымае дух, чым чытаньне.
— Што вы хацелі б сказаць цяпер беларусам?— Я адчуваю вялізнае зьдзіўленае захапленьне тым, як яны сябе паводзяць гэтыя месяцы. Гэта неймаверна. І адчуваю вялікае гора ад таго, што зь імі робяць, і сорам ад таго, што мы нічым тут ня можам памагчы, на жаль.
Верш францускага паэта Поля Элюара, у перакладзе Вольгі Седаковай, які яна прапануе чытаць беларусам.
СвободаНа школьных моих тетрадях
На липовой коре
На зыбком песке на снеге
Я имя твое пишу
На всех прочтенных страницах
На всех пустых листах
Камне крови бумаге и пепле
Я имя твое пишу
На позолоченных рамах
На винтовках солдат
На королевской короне
Я имя твое пишу
На джунглях и на пустыни
На гнездах на кустах
На каждом эхе детства
Я имя твое пишу
На откровеньях ночи
На белом хлебе дней
На первых днях обрученья
Я имя твое пишу
На клочьях моей лазури
На заводи солнце мхе
На озере лунной ртути
Я имя твое пишу
На нивах до горизонта
На быстрых крыльях птиц
На мельнице светотени
Я имя твое пишу
На каждом броске рассвета
На море на кораблях
На безумной горной вершине
Я имя твое пишу
На рыхлой пене тучи
На смертном поте грозы
На затяжном ненастье
Я имя твое пишу
На всех сверкающих формах
На колоколах цветов
На истине бесспорной
Я имя твое пишу
На хитроумных тропах
На торных прямых путях
На уличных столпотвореньях
Я имя твое пишу
На лампе, во тьме зажженной,
На лампе, потухшей к утру
На всех домах приютивших
Я имя твое пишу
На яблоке разделенном
Между зеркалом и жильем
На пустой моей постели
Я имя твое пишу
На псине моем гурмане
На острых его ушах
На лапе его неуклюжей
Я имя твое пишу
На трамплине порога
На знакомых вещах
На пламени благословенном
Я имя твое пишу
На всякой познанной плоти
На лице моих друзей
На каждом рукопожатье
Я имя твое пишу
На окне в котором чудо
На внимательных губах
За чертой молчанья
Я имя твое пишу
На прибежищах разбитых
На рухнувших маяках
На стенах тоски и скуки
Я имя твое пишу
На полном равнодушье
На голом сиротстве моем
На похоронных маршах
Я имя твое пишу
На вернувшемся здоровье
На исчезнувшей беде
На беспамятной надежде
Я имя твое пишу
И мощью его и властью
Я вновь начинаю жить
Рожденный чтоб знать тебя
Чтобы тебя назвать
Свобода.