- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ішоў другі год Вялікай Айчыннай. Фашысцкі “бліц крыг” захлынуўся. Савецкая армія, ачуняўшы, перайшла ад абароны да наступлення. Да вызвалення Случчыны заставалася крыху больш за год. Партызаны не давалі спакойна спаць ні захопнікам, ні іх прыхвастням паліцаям. А тыя лютавалі: то жыхароў расcтраляюць, то вёску разам з людзьмі спаляць. Хапалі таксама маладых дзяўчат і хлопцаў для вывазу ў Германію. Анюце і Канстанціну ў сорак другім было па васемнаццаць. Сябравалі яны са школы, а пазней да іх прыйшло і каханне. Анюта была прыгажуняй. Многія з хлопцаў яе дабіваліся, але яна была пад пільным наглядам Кастуся і ягоных сяброў. Некаторыя паклоннікі нават заставаліся бітыя і затаілі злобу на Кастуся, якая звярнулася для яго бядою на цэлых дзесяць гадоў.